Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 чэрвеня 2020, 16:54

Варатар маладзёжнай зборнай Беларусі па хакеі Аляксей Коласаў падпісаў кантракт з мінскім "Дынама"

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Варатар маладзёжнай зборнай Беларусі па хакеі Аляксей Коласаў падпісаў кантракт з мінскім "Дынама", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе клуба.

Пагадненне з маладым галкіперам разлічана на два гады.

Аляксей Коласаў абараняў вароты беларускай каманды на дамашнім маладзёжным чэмпіянаце свету ў дывізіёне 1А. Першае месца і пуцёўку ў эліту на гэтым турніры сенсацыйна атрымала зборная Аўстрыі. Серабро ў хакеістаў з Латвіі. Беларусы замкнулі тройку мацнейшых. Галкіпер быў адным з лепшых у складзе дружыны Дзмітрыя Дудзіка, дасягнуўшы паказчыка 93 працэнты адбітых кідкоў за тры сустрэчы.

Таксама ў мінулым сезоне Аляксей Коласаў, які з'яўляецца выхаванцам СДЮШАР БФСТ "Дынама", выступаў за зборную Беларусі U-20 у экстралізе Б, а ў сакавіку 2020 года правёў матч за "Мінскіх зуброў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі