Ксенія Варабей. Фота sport5.by
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Краснаярску стартаваў першы этап розыгрышу Кубка Садружнасці па біятлоне сезона-24/25 з удзелам лепшых беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Спаборніцтвы праходзяць у фармаце летняга біятлона на лыжаролерах. Праграму турніру адкрыла жаночая спрынтарская гонка на 7,5 км, на старт дыстанцыі выйшлі 49 дзяўчат, у тым ліку шасцёра беларусак. Лідары нашай зборнай Ганна Сола і Дзінара Смольская правалілі стральбу са становішча лежачы, дапусціўшы два і тры промахі адпаведна. На стойцы абедзве спартсменкі дабавілі яшчэ па два штрафныя кругі, у выніку на фінішы Сола паказала 21-ы результат, а Смольская стала 37-й.
Лепшай з прадстаўніц Беларусі ў прынце ў выніку была дэбютантка нацыянальнай каманды Ксенія Варабей, якая размясцілася на восьмым радку. Алена Кулак - 19-я, Ганна Песцерава - 31-я, Дар'я Кудаева - 38-я. Перамогу ў гонцы атрымала расіянка Настасся Халілі, другое і трэцяе месцы занялі яе суайчынніцы Настасся Шаўчэнка і Тамара Дзербушава.
Вызначаць мацнейшых у гэтай жа дысцыпліне мужчыны пачнуць у 12:00 па мінскім часе. У стартавым пратаколе восем беларусаў - Мікіта Лабастаў, Максім Варабей, Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі, Іван Тулацін, Сцяпан Данілаў, Ілья Аўсеенка і Павел Бялько.-0-