
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маркетынг з кожным годам адыгрывае ўсё большую ролю ў развіцці відаў спорту. Такое меркаванне выказаў сёння расійскі спецыяліст Уладзімір Валошын у час міжнароднай канферэнцыі ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Кіруючы партнёр Newman Sport, сузаснавальнік HOT SPORT, IRONSTAR і ROSA RUN падкрэсліў, што ўсё яшчэ знаходзіцца пад уражаннем ад Нацыянальнага форуму атлетаў, які ўчора прайшоў у Мінску.
"Я зноў пераканаўся, што кожны спартсмен нясе калегам свой унікальны вопыт. Многія яго ўдзельнікі праявілі інтарэс і да сённяшняй сустрэчы спецыялістаў па спартыўным маркетынгу. Гэта сфера з кожным годам адыгрывае ўсё большую ролю ў развіцці спорту. У Мінску я падзяліўся сваім вопытам прымянення на практыцы новых тэхналогій, работы з аналітычнымі данымі, каб ствараць новыя прадукты, каб лепш чуць балельшчыкаў, якія прыходзяць да нас на спаборніцтвы", - расказаў Уладзімір Валошын.-0-