Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 студзеня 2019, 09:00

Валейбалісты зборнай Беларусі перамаглі Нарвегію і выйшлі на ЧЕ-2019

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты зборнай Беларусі перамаглі ў заключным матчы кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы сапернікаў з Нарвегіі з лікам 3:0 (25:19, 25:18, 25:23) і выйшлі ў фінальную частку кантынентальнага форуму, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч у групе Е адбыўся ў Осла. Беларуская каманда з'яўлялася фаварытам матчу і апраўдала гэты статус. Падапечныя Віктара Бекшы ўпэўнена дзейнічалі на падачы мяча, а ў другой партыі ўзмацнілі гульню на блоку. Найбольш рэзультатыўнымі ігракамі ў зборнай Беларусі сталі Уладзіслаў Давыскіба (14 ачкоў), Радзівон Міскевіч (16) і Максім Марозаў (8).

Падагульняючае становішча груп Е: Беларусь - 14 ачкоў (6 матчаў; 5 перамог - 1 паражэнне), Іспанія - 14 (6; 4-2), Нарвегія - 8 (6), Грузія - 0 (6).

Мужчынская зборная Беларусі трэці раз у гісторыі выйшла ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы. Раней нацыянальная каманда ўдзельнічала ў кантынентальным форуме ў 2013 і 2015 гадах. Чэмпіянат Еўропы пройдзе з 12 па 29 верасня ў чатырох краінах: Нідэрландах, Бельгіі, Славеніі і Францыі. 24 каманды пазмагаюцца за права згуляць у фінале, які пройдзе 29 верасня ў Францыі.-0-

Фота Беларускай федэрацыі валейбола

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі