Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 ліпеня 2022, 14:09

Валейбалісты зборнай Беларусі перамаглі на старце турніру ў Санкт-Пецярбургу

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты мужчынскай зборнай Беларусі з перамогі стартавалі на 17-м міжнародным турніры памяці вядомага расійскага трэнера Вячаслава Платонава ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку першага тура папярэдняй групы В беларусы перамаглі "Дынама" з Ленінградскай вобласці з рэзультатам 3:1 (16:25, 25:20, 25:19, 25:23). Сёння падапечныя Алега Мікановіча сустрэнуцца з уфімскім "Уралам", які на старце перайграў дынамаўцаў з сухім лікам 3:0 (25:22, 25:20, 25:22). Чэмпіён Беларусі салігорскі "Шахцёр", які выступае ў групе А, у першай гульні пацярпеў паражэнне ад піцерскага "Зеніта" - 0:3 (8:25, 22:25, 17:25). Зенітаўцы таксама ўпэўнена перайгралі маладзёжную зборную Расіі - 3:0 (25:21, 25:18, 25:20) і занялі першае месца. Сёння валейбалісты "Шахцёра" сустрэнуцца з расійскай маладзёжкай.

Па дзве лепшыя каманды выйдуць у паўфінал і прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды спаборніцтваў, якія завершацца 31 ліпеня. Зборная Беларусі двойчы станавілася пераможцам гэтага турніру - у 2012 і 2021 гадах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі