Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 сакавіка 2025, 17:03

Валейбалісты "Шахцёра" выступяць на міжнародным турніры ў Дубаі
 

Фота з архіва
Фота з архіва
12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах стартуе міжнародны мультыспартыўны форум Nad Al Sheba Sports Tournament, у рамках якога адбудуцца спаборніцтвы па валейболе з беларускім удзелам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі валейбола.

Нашу краіну на спаборніцтвах прадставіць чэмпіён Беларусі салігорскі "Шахцёр". Таксама ўдзел у турніры прымуць італьянскія "Гротацаліна" і "Падуя", расійскія "Дынама" і "Нова", французская "Тулуза" і дзве мясцовыя каманды. Восем клубаў падзелены на дзве групы, у паўфінал выйдуць пераможцы квартэтаў і калектывы, якія зоймуць другія месцы.

"Гэта вялікі прарыў для нашага валейбола. Раней замежныя каманды адмаўляліся ад удзелу ў турнірах з беларусамі і расіянамі, але цяпер усё змянілася, у тым ліку і палітычная карціна ў свеце. Таму ні арабскія краіны, ні клубы з іншых дзяржаў не адмовіліся ад паездкі, за выключэннем палякаў. З гэтага пачнецца вяртанне нашых каманд на міжнародную арэну", - сказала генеральны сакратар Беларускай федэрацыі валейбола Ала Цяцерына.

Выступленні на Nad Al Sheba Sports Tournament "Шахцёр" пачне заўтра матчам супраць "Новы" з Самарскай вобласці. 15 сакавіка салігарчане сустрэнуцца з клубам "Баніяс" з ААЭ, а ў панядзелак "гарнякоў" чакае паядынак з італьянскай "Гротацалінай". Паўфіналы пройдуць 18 сакавіка, фінал адбудзецца 20 сакавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі