Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Валейбалісты "Шахцёра" перамаглі "Франкфурт" у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Спорт 18.10.2018 | 15:51
У час матчу
У час матчу

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" перамаглі "Франкфурт" з лікам 3:2 (21:25, 21:25, 25:19, 25:18, 21:19) у матчы ў адказ у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першая гульня ў мінскім Палацы спорту на тыдзень раней завяршылася перамогай нямецкай каманды - 3:0. У Германіі чэмпіён Беларусі змог узяць рэванш, але згодна з рэгламентам турніру, уступіўшы саперніку дзве партыі, прадоўжыць выступленне на еўраарэне ў Кубку ЕКВ.

У праведзеным матчы ў Франкфурце падапечныя Віктара Бекшы здолелі наладзіць прыём мяча і гульню на блоку да сярэдзіны гульні. Найбольш рэзультатыўным у "Шахцёра" стаў блакіруючы Вячаслаў Шмат - 17 ачкоў. Салігорскі клуб далей згуляе ў Кубку ЕКВ з грэчаскім "Алімпіякосам". Матчы пройдуць у канцы лістапада і пачатку снежня.

"У параўнанні з матчам у Мінску ў Франкфурце ў нас атрымалася згуляць лепш. Інакш дзейнічалі ў абароне, на блоку, у атацы першым тэмпам. Не дабіліся поспеху толькі ў контратаках, дасталі шмат мячоў у абароне, а закінуць не змаглі. Задаволены самааддачай хлопцаў, але не рэзультатам. Мы цалкам маглі сёння разлічваць на залаты сэт і выхад у наступны круг кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў", - адзначыў галоўны трэнер "гарнякоў" Віктар Бекша.

Лепшая жаночая беларуская каманда - "Мінчанка" - стартавала ў другім крузе папярэдняй стадыі. Падапечныя Віктара Ганчарова абодва разы былі мацнейшыя ў пяці партыях (3:2) за саперніц з чарапавецкай "Севяранкі" і "ЮЗГУ-Атам" з Курскай вобласці. Валейбалісткі "Мінчанкі" згуляюць таксама з краснаярскім "Енісеем" і "Зарэчча-Адзінцова".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.