Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 кастрычніка 2020, 09:35

Валейбалісты "Шахцёра" абыгралі "Заходні Буг" у матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты "Шахцёра" абыгралі брэсцкі "Заходні Буг" у першым матчы чвэрцьфінальнай стадыі Кубка Беларусі. Матч завяршыўся на карысць каманды Віктары Бекшы - 3:0 (25:16, 25:18, 25:20), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя ўладальнікі трафея з горада калійшчыкаў кантралявалі сітуацыю на пляцоўцы ад пачатку і да канца паядынку. Толькі ў трэцяй партыі салігарчане далі магчымасць сапернікам дасягнуць рубяжа дваццаць ачкоў. Залогам перавагі "гарнякоў" стала выдатная гульня на блоку і ў трэцяй зоне. Тон у складзе шматразовых чэмпіёнаў Беларусі задавалі маладыя спартсмены Уладзіслаў Бабкевіч і Яўген Грэцкі.

Па традыцыі, калі вынік паядынку быў практычна зразумелы, настаўнік "Шахцёра" Віктар Бекша даў магчымасць праявіць сябе практычна ўсім ігракам, якія ёсць у яго абойме.

Паядынак у адказ адбудзецца 18 кастрычніка ў 12.00. Пераможца проціборства выйдзе ў паўфінал Кубка Беларусі, які плануецца правесці 12-13 снежня ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі