Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лістапада 2019, 15:09

Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" ўступілі сербскай "Вайводзіне" і выбылі з розыгрышу ЛЧ

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/ Салігорскі "Шахцёр" выбыў з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, уступіўшы ў матчы ў адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда сербскай "Вайводзіне" з лікам 3:0 (25:23, 25:18, 25:22), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля гасцявога паражэння ў трох партыях перад падапечнымі Віктара Бекшы стаяла вельмі цяжкая задача. Каб трапіць у групавы раўнд самага прэстыжнага еўракубкавага турніру клубнага валейбола беларусам неабходна было выйграваць у сербаў у трох або чатырох сэтах, а потым спадзявацца на ўдачу ў "залатым сэце". За гісторыю Лігі чэмпіёнаў такі сцэнарый удавалася ажыццявіць лічаную колькасць разоў.

Сербы пачалі вельмі моцна, зрабіўшы стаўку на сілавую падачу і ўскладніўшы "гарнякам" прыём. Гэта не лепшым чынам паўплывала на атакуючых дзеяннях ігракоў "Шахцёра", якія з цяжкасцю прабіраліся праз блок сапернікаў. Адарваўшыся ад падапечных Віктара Бекшы на два-тры ачкі, "Ваяводзіна" ўтрымлівала перавагу і ў выніку давяла сэт да перамогі.

У другім сэце беларусы далі бой сапернікам. Аднак да сярэдзіны партыі сербы зноў змаглі пайсці ў адрыў, пакінуўшы за сабой другі адрэзак сустрэчы. Тым самым "Ваяводзіна" гарантавала сабе месца ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. У трэцяй партыі "Шахцёр" трымаўся на працягу ўсёй партыі, але кацоўка лепш удалася камандзе з Нові-Сада.

Самымі рэзультатыўнымі ігракамі "Шахцёра" сталі Вячаслаў Чараповіч (10 ачкоў) і Уладзіслаў Бабкевіч (8). У радах "Ваяводзіны" галоўным бамбардзірам стаў Павле Перыч (14).

Сербская каманда прадоўжыць гуляць у групе Е Лігі чэмпіёнаў, дзе яе сапернікамі будуць ЗАКСА (Польшча), нямецкі "ВФБ Фрыдрыхсхафэн" і бельгійскі "Кнак" з Руселарэ.

Салігорскі "Шахцёр" прадоўжыць выступаць у Кубку ЕКВ, другім па значнасці турніры ў іерархіі еўрапейскага клубнага валейбола. Сапернікам падапечных Віктара Бекшы стане нямецкі "Штутгарт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі