Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 снежня 2022, 13:04

Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" абыгралі ЦСКА ў таварыскім матчы

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Раменскім адбылася чарговая сустрэча валейбалістаў салігорскага "Шахцёра" і маскоўскага ЦСКА ў рамках міжнароднай серыі матчаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гэты матч стаў ужо трэцім у процістаянні каманд - 2 і 3 снежня "Шахцёр" і ЦСКА сустракаліся ў Салігорску, перамогі ў абодвух паядынках атрымалі "гарнякі" (3:1, 3:0). Гасцявая гульня пачалася за відавочнай перавагай беларусаў, якія выйгралі стартавы сэт з лікам 25:17. У наступнай партыі, аднак, больш упэўнена выглядалі ўжо гаспадары пляцоўкі - 25:22. Гэты адрэзак так і застаўся для масквічоў адзіным удалым - трэці і чацвёрты сэты ва ўпартай барацьбе забралі падапечныя Віктара Бекшы. У выніку 3:1 - салігорскі клуб зноў мацнейшы.

Чацвёрты паядынак міжнароднай серыі матчаў "гарнякі" і "армейцы" правядуць сёння, пачатак у 18.00.

Маскоўскі ЦСКА з'яўляецца самым адным з самых тытулаваных клубаў сваёй краіны: у актыве каманды 33 чэмпіёнствы СССР, 3 нацыянальныя тытулы ў Расіі, а таксама 13 перамог у Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. У бягучым сезоне "армейцы" выступаюць у расійскай Вышэйшай лізе А, дзе пасля 16 гульняў ідуць на трэцім месцы. Салігорскі "Шахцёр" - шасціразовы і дзеючы чэмпіён Беларусі, "гарнякі" лідзіруюць і ў цяперашнім турніры, атрымаўшы сем перамог у сямі матчах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі