
20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталічны "Будаўнік" пацярпеў чарговае паражэнне ў рамках рэгулярнага чэмпіянату расійскай валейбольнай Суперлігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У чацвёртым матчы сезона падапечныя Алега Мікановіча на выездзе прайгралі "Факелу" з Новага Урангоя. Навязаць барацьбу саперніку мінчане змаглі толькі ў стартавым сэце: да фінальнага адрэзка партыі каманды падышлі пры ліку 20:19, але канцоўка засталася за гаспадарамі. У двух наступных сэтах перавага "Факела" была ўжо больш упэўненай - 25:11 і 25:20. Такім чынам, 0:3, "Будаўнік" прадаўжае ісці ў чэмпіянаце Расіі без перамог. Валейбалісты з Новага Урангоя, наадварот, пакуль не прайгралі ні мяча.
Наступны паядынак у расійскай валейбольнай Суперлізе беларуская каманда правядзе 23 кастрычніка ў гасцях у казанскага "Зеніта". Пачатак сустрэчы - у 17.00.-0-