Фота Unsplash
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гомельская "Энергія" атрымала першую перамогу ў серыі за трэцяе месца чэмпіянату Беларусі па валейболе сярод мужчынскіх каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Барацьбу за бронзавыя медалі сезона-24/25 гамяльчане вядуць з клубам "Барысаў-БДУФК", трэцяя гульня серыі да трох перамог адбылася на поўдні краіны. Два стартавыя матчы "Энергія" прайграла з лікам 1:3 па партыях, але ўчора віцэ-чэмпіёны мінулага года не аддалі гасцям ніводнага сэта - 25:20, 25:23, 26:24.
Наступны паядынак сапернікаў 10 мая прыме Барысаў. Чэмпіён Беларусі па валейболе сярод мужчынскіх каманд ужо вызначаны - ім дзявяты раз запар стаў салігорскі "Шахцёр", які ў фінале абыграў "Сталіцу" (3:0 у серыі).-0-