Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лістапада 2021, 09:01

Валейбалісткі "Мінчанкі" ўступілі французскаму "Валеро Ле-Канэ" ў матчы Кубка ЕКВ

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" ўступілі французскаму клубу "Валеро Ле-Канэ" ў матчы 1/16 фіналу Кубка ЕКВ з лікам 2:3 (21:25, 17:25, 25:16, 25:21,10:15), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы сэт беларускі пачалі даволі бадзёра і змаглі нават павесці ў ліку. Аднак саперніцы змаглі перахапіць ініцыятыву і давесці гэты адрэзак матчу да перамогі. Другая партыя і зусім прайшла пад дыктоўку французскага калектыву. Дабіўшыся выгаднай розніцы ў ліку, каманда Ларэнца Мікелі ўтрымала яе да канца сэта.

Асноўным кампанентам, які даваў магчымасць французскай камандзе доўгі час дыктаваць умовы канкурэнткам з Беларусі, стаў блок. У астатніх кампанентах гульні назіралася невялікая перавага "Мінчанкі". Яе ігракі лепш падавалі і менш памыляліся, ды і ў атацы справы ішлі добра.

У трэцім і чацвёртым сэтах падапечныя Станіслава Салікава змаглі наладзіць гульню на блоку і ўжо самі дыктавалі ўмовы саперніцам, здолеўшы перавесці матч на тай-брэйк. На жаль, у скарочанай пятай партыі мацнейшымі былі спартсменкі з Францыі. Ім удалося адарвацца ад беларусак на пяць ачкоў і давесці матч да перамогі.

Самымі рэзультатыўнымі ігракамі сустрэчы ў складзе "Мінчанкі" сталі Вікторыя Сакрэтава - 19 ачкоў, Надзея Столяр (17) і Ксенія Лябёдкіна (15). У гасцявой дружыны ў ролі асноўнай ударнай сілы выступіла чэшка Міхаэла Млейнкава, якая зарабіла 25 пунктаў.

Матч у адказ у Францыі каманды правядуць 25 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі