Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 красавіка 2021, 09:15

Валейбалісткі "Мінчанкі" ўмацавалі лідарства ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" абыгралі брэсцкае "Прыбужжа" з лікам 3:0 (25:16, 25:8, 25:18) і ўмацавалі лідарства ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На гэты раз брастаўчанак хапіла толькі на пачатак стартавай партыі. Яны, надзейна згуляўшы ад абароны, не далі магчымасці саперніцам адарвацца на камфортную адлегласць. Аднак паступова ніці гульні апынуліся ў руках сталічнай дружыны, якая ў другой партыі не дазволіла "Прыбужжу" набраць нават дзесяці ачкоў. У трэцім сэце падапечныя Наталлі Мелянюк спрабавалі вярнуцца ў гульню, але безвынікова. "Мінчанка" перайграла саперніц на падачы, зрабіўшы 10 эйсаў супраць двух у саперніц. Сталічныя валейбалісткі былі лепшымі таксама на прыёме, блоку і ў атацы.

Самай рэзультатыўнай у радах "Мінчанкі" стала Маргарыта Сцепаненка, якая набрала 18 ачкоў. У Надзеі Уладыка, якая паставіла кропку ў матчы, гуляючы першым тэмпам, і Надзеі Смірновай - па 12 рэзультатыўных дзеянняў. Лік у серыі да трох перамог стаў 2:0 на карысць "Мінчанкі". Наступны матч каманды правядуць 17 красавіка ў сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі