Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 красавіка 2019, 13:07

Валейбалісткі "Мінчанкі" прайгралі "Дынама-Метару" ў суцяшальным турніры чэмпіянату Расіі

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" прайгралі чэлябінскаму "Дынама-Метару" з лікам 0:3 (18:25, 17:25, 20:25) у суцяшальным турніры за 9-12-я месцы ў чэмпіянаце Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА,

Матч адбыўся ў Южна-Сахалінску, дзе сустрэчай "Пратон" (Саратаў) - "Сахалін" (пачатак у 11.00) завяршаецца сёння першы круг. Беларуская каманда дапусціла памылкі, што не дазволілі ёй кантраляваць гульні з саперніцамі з Чэлябінска, якія лепш дзейнічалі ў нападзенні. Валейбалісткі "Мінчанкі" на чацвёрты дзень знаходжання на востраве цяжка пераносілі адаптацыйны перыяд. У ходзе першага круга турніру за 9-12-я месцы беларускія валейбалісткі абыгралі "Пратон" - 3:0 і ўступілі "Сахаліну" - 2:3.

Становішча каманд: "Мінчанка" - 25 ачкоў, "Сахалін" -24, "Дынама-Метар" - 8, "Пратон" - 6.

Другі круг у барацьбе за 9-12-я месцы будзе праведзены на пляцоўцы "Мінчанкі" з 25 па 28 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі