Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лютага 2021, 15:36

Валейбалісткі "Мінчанкі" прайгралі "Дынама-Ак Барсу" ў матчы расійскай суперлігі

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" другі раз запар уступілі казанскаму "Дынама-Ак Барсу" ў матчы расійскай суперлігі. Каманда Станіслава Салікава, уступіўшы ў перанесеным матчы 9-га тура, была вымушана прызнаць сілу саперніц і ў гульні 22-га тура з лікам 1:3 (17:25, 11:25, 25:23, 24:26), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Калі на дзень раней беларускі прымусілі пахвалявацца балельшчыкаў зорнай казанскай дружыны са старту, то на гэты раз ім удалося запісаць на свой рахунак вікторыю ў трэцім сэце, калі ў сярэдзіне гэтага адрэзка матчу не пайшла гульня ў абароне ў двухразовай чэмпіёнкі Еўропы Ганны Падкапаевай, а ў атацы не вельмі ўпэўнена дзейнічала харватка Саманта Фабрыс. Ігракам мінскай каманды ўдалося спачатку дагнаць саперніц, а потым выйсці наперад і майстэрскай гульнёй у абароне ўтрымаць здабытую перавагу. На жаль, астатнія партыі проціборства праходзілі пад знакам значнай перавагі казанскіх валейбалістак.

Самым рэзультатыўным іграком сустрэчы стала даігроўшчыца "Дынама-Ак Барса" Таццяна Кадачкіна, на рахунку якой 27 ачкоў. Арына Фёдараўцава прынесла сваёй дружыне 18 пунктаў, а Саманта Фабрыс зрабіла 13 рэзультатыўных дзеянняў. Адзначым таксама лібера Ганну Падкапаеву, якая дабілася паказчыка 50 працэнтаў выдатнага прыёму.

У радах "Мінчанкі" найбольш паспяхова ў атацы адыграла Вікторыя Сакрэтава, якая набрала 17 ачкоў. Надзея Смірнова зарабіла 10 пунктаў і 39 працэнтаў выдатнага прыёму. Лібера беларускай каманды Вікторыя Панасенка змагла запісаць на свой рахунак 29 працэнтаў выдатнага прыёму.

Такім чынам, у "Мінчанкі" засталося шэсць перамог пасля 17 матчаў. Каманда Станіслава Салікава займае 12-е месца ў турнірнай табліцы суперлігі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі