Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 студзеня 2023, 12:13

Валейбалісткі "Мінчанкі" перапынілі серыю паражэнняў у расійскай Суперлізе

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" атрымалі першую за шэсць матчаў перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце расійскай жаночай Суперлігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У нядзелю нашы дзяўчаты ў гасцях сустракаліся з шостай камандай лігі - саратаўскім "Пратонам". Першая партыя засталася за гаспадынямі пляцоўкі (25:19), але беларускі хутка перахапілі ініцыятыву і забралі два наступныя сэты (25:23 и 25:20). Чацвёрты адрэзак, аднак, выйшаў для "Мінчанкі" вельмі няўдачным: яго падапечныя Сяргея Юркіна прайгралі з разгромным лікам 12:25. Вынік паядынку вырашыўся ў пятай партыі - па ходзе гульні беларускі вялі 10:3, але ўсё ж такі далі магчымасць саперніцам зраўнаваць лічбы. Тым не менш, два вырашальныя розыгрышы ў канцоўцы засталіся за нашай камандай, як вынік 15:13 і 3:2 па сэтах.

Гэта перамога стала для "Мінчанкі" першай пасля чарады з пяці няўдач запар. На гэты момант сталічны клуб з 20 ачкамі ідзе на прахадным у плэй-оф 8-м месцы жаночай Суперлігі, апярэджваючы праследавацеляў на два балы. Адставанне ад 7-га радка складае ўжо 11 ачкоў. Наступны матч у чэмпіянаце Расіі беларускі правядуць 4 лютага дома супраць "Ленінградкі" з Санкт-Пецярбурга, якая займае 3-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі