Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 мая 2022, 14:06

Валейбалісткі "Мінчанкі" і "Прыбужжа" пачынаюць барацьбу за золата чэмпіянату Беларусі

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" і брэсцкага клуба "Прыбужжа" сёння правядуць стартавы матч вырашальнай серыі за залатыя медалі жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы паядынак пройдзе ў сталічным Палацы спорту "Уручча" (пачатак у 17.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Там жа заўтра адбудзецца другая сустрэча, а 14 мая трэці матч серыі да трох перамог прыме брэсцкі спарткомплекс "Вікторыя". У паўфінале "Мінчанка" была мацнейшай за магілёўскі "Камунальнік-МДУ", а іх саперніцы па фінале абыгралі мазырскую каманду "Жамчужына Палесся". У серыі за бронзавыя ўзнагароды мазыранкі былі мацнейшымі за магілёўскіх валейбалістак.

У вырашальнай серыі мінулага сезона "Мінчанка" перамагла "Прыбужжа", заваяваўшы свой шосты запар і дзясяты ў гісторыі чэмпіёнскі тытул.

Мужчынскі чэмпіянат Беларусі завяршыўся 16 красавіка. Яго пераможцамі шосты раз запар сталі валейбалісты салігорскага "Шахцёра", перамогшы ў трох паядынках залатой серыі мінскі "Будаўнік". Бронзавыя ўзнагароды выйгралі валейбалісты гомельскай "Энергіі", якія ўзялі верх над абухоўскім "Легіёнам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі