
Фота клуба "Мінск"
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" абыгралі "Зарэчча-Адзінцова" ў матчы міні-турніру за 9-14-я месцы жаночага чэмпіянату Расіі, які праходзіць у Цюмені, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэча каманд расцягнулася на максімальна магчымыя пяць партый, вырашальны сэт застаўся за падапечнымі Станіслава Салікава. Канчатковы лік - 3:2 (18:25, 25:15, 25:16, 21:25, 15:12). Гэта перамога вярнула беларусак на 11-е месца ў турнірнай табліцы, у актыве сталічнага клуба 22 ачкі. "Зарэчча-Адзінцова" размяшчаецца ў суперлізе на апошняй, 14-й пазіцыі.
Заключны матч у рамках суцяшальнага турніру чэмпіянату Расіі па валейболе "Мінчанка" правядзе заўтра супраць "Дынама-Метар" з Чэлябінска, які ідзе дзявятым. Пачатак паядынку ў 17.00.-0-