![](https://blr.belta.by/images/storage/news/with_archive/2024/000028_1706708009_127461_big.jpg)
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Чэлябінску пачаўся пяты этап рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай лігі Расіі па валейболе сярод жаночых каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у Маладзёжнай валейбольнай лізе сярод дзяўчат прымаюць дубліруючыя склады каманд - удзельніц жаночай расійскай Суперлігі, дзе нашу краіну прадстаўляе "Мінчанка". Гульні пятага этапу турніру праходзяць у Маскве, Калінінградзе, Краснаярску і Чэлябінску, беларускі свае матчы праводзяць на Урале. Першым сапернікам "Мінчанкі-2" сёння стаў клуб "Цюмень-Прыбой", паядынак завяршыўся вікторыяй сталічнага калектыву ў чатырох партыях - 3:1 (25:19, 21:25, 25:20, 25:21).
На гэты момант юныя беларускія валейбалісткі згулялі ў сезоне МВЛ-2023/24 пятнаццаць матчаў, у якіх атрымалі адзінаццаць перамог. З 31 ачком "Мінчанка-2" займае чацвёртае месца ў табліцы сярод 14 каманд. Заўтра нашы дзяўчаты сустрэнуцца з гаспадынямі пляцоўкі з "Дынама-Метара-2", паўторныя паядынкі з клубамі з Цюмені і Чэлябінска адбудуцца 3 і 4 лютага. Гульні шостага этапу Маладзёжнай валейбольнай лігі Расіі сярод жаночых каманд пройдуць у Мінску з 29 лютага па 4 сакавіка.-0-