Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2021, 09:20

Вадзім Скрыпчанка зноў стаў галоўным трэнерам ФК "Мінск"

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спецыяліст Вадзім Скрыпчанка назначаны галоўным трэнерам футбалістаў "Мінска", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На гэтай пасадзе 46-гадовы беларускі спецыяліст змяніў расіяніна Фёдара Шчарбачэнку, які ўзначальваў "Мінск" з сярэдзіны студзеня. Вадзім Скрыпчанка працаваў ужо з мінскай камандай, у 2013 годзе пад яго кіраўніцтвам мінчане ўпершыню ў сваёй гісторыі заваявалі Кубак Беларусі, а потым прабіліся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.

У бягучым чэмпіянаце краіны футбалісты "Мінска займаюць 11-е месца, набраўшы 27 ачкоў у 23 згуляных матчах. Свой наступны паядынак падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі правядуць 2 кастрычніка ў гасцях у брэсцкага "Дынама", якое знаходзіцца на 7-й пазіцыі, маючы 32 балы. Лідзіруе дзеючы чэмпіён Беларусі салігорскі "Шахцёр", у якога 56 ачкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі