ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 жніўня 2017, 10:24

Вадзім Скрыпчанка ўзначаліў "Анжы", стаўшы 4-м беларускім трэнерам у расійскіх клубах

Вадзім Скрыпчанка. Фота ФК "Анжы"
Вадзім Скрыпчанка. Фота ФК "Анжы"

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спецыяліст Вадзім Скрыпчанка афіцыйна назначаны галоўным трэнерам махачкалінскага "Анжы". Ён змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Грыгарана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашнім паядынку 6-га тура чэмпіянату Расіі 12 жніўня футбалісты "Анжы" прайгралі маскоўскаму "Дынама" (1:3), і кіраўніцтва дагестанскага клуба вырашыла змяніць настаўніка. Пасля шасці тураў расійскага першынства "Анжы" мае ў сваім актыве ўсяго 3 ачкі (1 перамога, 0 нічыіх, 5 паражэнняў; розніца мячоў - 3-10) і займае 15-е, перадапошняе месца ў турнірнай табліцы. Да прыезду ў Махачкалу Вадзім Скрыпчанка, якому 41 год, працаваў у трэнерскіх штабах барысаўскага БАТЭ і ФК "Мінск", а потым у расійскіх камандах - краснадарскай "Кубані" і "Урале" з Екацярынбурга і самарскіх "Крылах Саветаў". Скрыпчанка стаў другім прадстаўніком Беларусі на пасадзе галоўнага трэнера "Анжы" - у 1996-1998 гадах гульнёй каманды кіраваў легендарны Эдуард Малафееў.

У наступным туры футбалісты "Анжы" пад кіраўніцтвам Вадзіма Скрыпчанкі 19 жніўня згуляюць у Казані супраць мясцовага "Рубіна".

Цяпер у клубах расійскай прэм'ер-лігі акрамя Скрыпчанкі працуюць яшчэ тры беларускія настаўнікі: Віктар Ганчарэнка ўзначальвае маскоўскі ЦСКА, Леанід Кучук трэніруе "Растоў", Алег Конанаў - грозненскі "Ахмат". Футбалісты "Растова" займаюць 2-е месца (13 ачкоў), ЦСКА ідзе чацвёртым (12), "Ахмат" знаходзіцца на 6-й пазіцыі (9) у турнірнай табліцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі