Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 ліпеня 2019, 15:23

Вадналыжнікі Берднікава, Шпак і Стральцова прадставяць Беларусь на Сусветных пляжных гульнях у Катары

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідары зборнай Беларусі па водных лыжах Наталля Берднікава, Сцяпан Шпак і Ганна Стральцова прадставяць Беларусь на Сусветных пляжных гульнях у горадзе Доха (Катар), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

У нацыянальнай зборнай Беларусі адзначылі, што запасной выступіць Аляксандра Данішэўская. Адным з галоўных стартаў для беларускіх вадналыжнікаў стане дамашні чэмпіянат Еўропы, які 6-8 верасня прыме Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па водных лыжах у Воўчкавічах.

Сусветныя пляжныя гульні пройдуць у горадзе Доха з 12 па 16 кастрычніка. Медалі будуць разыгрывацца ў 14 дысцыплінах: пляжным гандболе, футболе, тэнісе, валейболе і барацьбе, а таксама ў баскетболе 3х3, акватлоне, карфболе, вейкбордзе, водных лыжах, скейтбордзе, плаванні на адкрытай вадзе, ката (каратэ) і боўлдэрынгу (від скалалажання). У спаборніцтвах прымуць удзел больш як 1240 атлетаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі