Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 ліпеня 2022, 14:31

"Узровень еўрапейскага футбола зніжаецца". Дэпутат пра заклік адхіліць Беларусь ад еўракубкаў

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень еўрапейскага футбола зніжаецца. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Струнеўскі.

Гэтымі днямі нямецкі футбольны клуб "Кёльн" заклікаў УЕФА адхіліць беларускія клубы ад еўракубкаў.

"Мала таго, што мы цяпер гуляем на нейтральным полі, а не на сваім, кіраўнік нямецкага футбольнага клуба заклікае да таго, каб адхіліць беларускія клубы ад удзелу ў еўракубках. За тое, што мы дружым з РФ, яны дазваляюць рабіць такія заявы. Яны караюць нас за дружбу: вось з гэтымі дружыце, а з гэтымі не. Варта было б ім задумацца, пра што яны гавораць", - сказаў Андрэй Струнеўскі.

У рамках трэцяга па значнасці еўрапейскага турніру нямецкая каманда можа сустрэцца з чатырма клубамі з Беларусі.

"Тут завуаліравана прасочваецца, што яны баяцца сустрэцца з футбольнымі клубамі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне. Гэта значыць, што ўзровень нямецкага футбола зніжаецца. Яны нас баяцца, - дадаў дэпутат. - Сорамна чуць ад нямецкага боку такія заявы. Спорт павінен быць па-за палітыкай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі