ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 18 мая 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лістапада 2021, 11:45

Уваход на матч футбольных зборных Беларусі і Іарданіі будзе бясплатны

Фота з афіцыйнага сайта БФФ
Фота з афіцыйнага сайта БФФ

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі завершаць сезон 16 лістапада дамашнім таварыскім матчам з камандай Іарданіі. Уваход на гульню, якая адбудзецца 16 лістапада на сталічным стадыёне "Дынама", будзе бясплатны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Сустрэча на полі галоўнай спартыўнай арэны краіны пачнецца ў 20.00. Беларускія футбалісты ўжо сустракаліся са зборнай Іарданіі - у сакавіку 2013 года ў Амане падапечныя Георгія Кандрацьева пацярпелі паражэнне з лікам 0:1. У рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі займае цяпер 95-е месца, Іарданія знаходзіцца на пяць пазіцый вышэй.

Перад цяперашняй сустрэчай з іарданскай камандай у Мінску зборная Беларусі 12 лістапада правядзе свой апошні матч адборачнага турніру чэмпіянату свету 2022 года ў гасцях у футбалістаў Уэльса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі