Фота з архіва
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе адбудзецца заключны паядынак стартавага тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння спартсмены гродзенскага "УУС-Дынама" прымуць на сваёй пляцоўцы віцэ-чэмпіёна Беларусі "Сталіцу" (пачатак гульні ў 18.00). У мінулы ўік-энд два матчы першага тура завяршыліся перамогамі гасцей з аднолькавым вынікам 6:2 - так гомельскі БЧ абыграў бронзавага прызёра "Мінск", а сталічны "Дарожнік" быў мацнейшы за светлагорскі ЦКК. Сталічны клуб "Ахова-Дынама" таксама на выездзе ўпэўнена абыграў "Барысаў-900" - 5:2. У Брэсце мясцовы "Меркурый-ДМК" згуляў унічыю з адным з галоўных фаварытаў турніру гомельскім ВРЗ - 2:2. Дэбютант элітнага дывізіёна лідскі "Буцікаўта" парадаваў сваіх балельшчыкаў дамашняй перамогай над сталічным "Дынама-БНТУ" - 2:0. Дзеючы чэмпіён краіны аршанскі "Вітэн" быў свабодны ад гульняў.
На першым этапе чэмпіянату 13 каманд правядуць двухкругавы турнір (матчы дома і ў гасцях), а потым васьмёрка лепшых клубаў прадоўжыць барацьбу за ўзнагароды ў плэй-оф.
У серыі за залатыя медалі мінулага нацыянальнага першынства "Вітэн" адолеў "Сталіцу" (3:2), заваяваўшы шосты чэмпіёнскі тытул. Уладальнікамі бронзавых узнагарод сталі спартсмены "Мінска", якія ў серыі за трэцяе месца былі мацнейшымі за ВРЗ (2:1). Гэта трэцяя бронза падапечных Аляксандра Чэрніка. Лепшым бамбардзірам турніру стаў лідар атак ВРЗ Дзмітрый Шуманскі, які забіў 31 гол.-0-