Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 красавіка 2025, 10:14

"Уралмаш" прайграў на старце 1/4 фіналу Адзінай лігі ВТБ

 

Фота з архіва
Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты екацярынбургскага "Уралмаша" з паражэння пачалі чвэрцьфінальную серыю Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Учора, 22 красавіка, у Краснадары падапечныя беларускага спецыяліста Расціслава Вергуна ўступілі "Лакаматыву-Кубані" з рэзультатам 65:97. Беларускі нападаючы ўральскай каманды Яўген Белянкоў набраў 8 ачкоў.

У другім учарашнім матчы пераможца рэгулярнага чэмпіянату "Зеніт" упэўнена перамог у Санкт-Пецярбургу пермскую "Парму" - 102:68. У гэтых парах другія сустрэчы пройдуць 24 красавіка.

Яшчэ ў дзвюх чвэрцьфіналах першыя гульні адбудуцца сёння. Дзеючыя чэмпіёны лігі ВТБ баскетбалісты ЦСКА прымуць у Маскве "Пары Ніжні Ноўгарад", а фіналіст мінулага сезона казанскі УНІКС згуляе на сваёй арэне супраць саратаўскага "Аўтадора". Чвэрцьфінальныя серыі праходзяць да трох перамог адной з каманд.

Год таму ЦСКА перайграў у фінальнай серыі за чэмпіёнскі тытул УНІКС (4:1), а ў серыі за бронзу "Зеніт" быў мацнейшы за "Лакаматыў-Кубань" (3:1).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі