Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 мая 2020, 18:46

Уладзімір Верамеенка застаецца ў "Цмокі-Мінск"

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы беларускі баскетбаліст Уладзімір Верамеенка застаецца ў складзе "Цмокі-Мінск" яшчэ на адзін сезон, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе чэмпіёнаў Беларусі.

Уладзімір Верамеенка, якому цяпер 35 гадоў, перайшоў у "Цмокi" ў верасні 2019 года і правёў 16 матчаў у Адзінай лізе ВТБ, а ў Кубку ФІБА-Еўропа згуляў 11 сустрэч.

На думку галоўнага трэнера "драконаў" Расціслава Вергуна, Уладзімір Верамеенка ўнёс значны ўклад у гульню каманды і стаў адным з лідараў не толькі на пляцоўцы, але і за яе межамі, дапамагаючы станаўленню маладых баскетбалістаў.

Цяперашні сезон Адзінай лігі ВТБ быў завершаны датэрмінова ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" правялі 19 матчаў, атрымаўшы 4 вікторыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі