ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 чэрвеня 2021, 13:16

Уладзімір Вашчанка выбраны старшынёй Беларускай федэрацыі валейбола

Уладзімір Вашчанка. Фота Беларускай федэрацыі валейбола
Уладзімір Вашчанка. Фота Беларускай федэрацыі валейбола

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшынёй Беларускай федэрацыі валейбола на справаздачна-выбарнай канферэнцыі выбраны Уладзімір Вашчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэлегаты канферэнцыі аднагалосна падтрымалі кандыдатуру Уладзіміра Вашчанкі. Новы кіраўнік раней узначальваў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і наглядальны савет грамадскага аб'яднання.

З 1999-га па восень 2014 года Беларускую федэрацыю валейбола ўзначальваў Барыс Батура, на пасадзе кіраўніка БФВ яго змяніў Валянцін Шаеў, а ў маі 2017 года - былы арбітр Міжнароднай федэрацыі валейбола Аляксандр Пясецкі. У лістападзе 2018 года БФВ узначаліў Эдуард Венскі, які пакінуў пасаду ў 2020 годзе.

Напярэдадні справаздачна-выбарнай канферэнцыі ў БФВ прайшло пасяджэнне наглядальнага савета, у ходзе якога яго старшынёй быў выбраны міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі