Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 чэрвеня 2021, 10:42

Уладзімір Самсонаў стаў уладальнікам алімпійскай ліцэнзіі ў настольным тэнісе

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар нацыянальнай каманды па настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў стаў уладальнікам ліцэнзіі на ўдзел у Гульнях XXXII Алімпіяды ў Токіа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса (IITF) 1 чэрвеня апублікавала алімпійскі кваліфікацыйны рэйтынг, згодна з якім 45-гадовы беларускі спартсмен размяшчаецца на 29-й пазіцыі і зможа прыняць удзел у Гульнях у сталіцы Японіі.

Для Уладзіміра Самсонава гэта будзе сёмая Алімпіяда ў кар'еры. Найбольш высокага выніку раней ён дабіўся на галоўных стартах чатырохгоддзя ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе заняў 4-е месца.

Уладзімір Самсонаў - адзіны з беларускіх ігракоў у настольны тэніс, які атрымаў права паспаборнічаць за медаль у Токіа.

Спаборніцтвы па настольным тэнісе адбудуцца з 24 ліпеня па 6 жніўня ў спарткомплексе Tokyo Metropolitan Gymnasium. Спаборніцтвы ў адзіночным разрадзе завершацца 30 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі