Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 лютага 2019, 11:45

Уладзімір Ігнацік і Ілья Івашка выйшлі ў 1/8 фіналу на турнірах у Будапешце і Манпелье адпаведна

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісты выйшлі ў 1/8 фіналу на турнірах у Венгрыі і Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Ігнацік (248-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перамог у Будапешце індыйскага тэнісіста Рамкумара Раманатара (133), пасеянага пад першым нумарам, - 7:6 (7:4), 7:5. У стартавым пыядынку ў венгерскай сталіцы Уладзімір Ігнацік перамог італьянца Алесандра Бега (392).

У Манпелье Ілья Івашка (80) у 1/16 фіналу ўзяў верх над італьянскім тэнісістам Томасам Фабіяна (84) - 4:6, 6:4, 6:3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі