Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 мая 2019, 18:13

Уладзімір Ігнацік атрымаў перамогу на старце кваліфікацыі "Ралан Гарос"

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Парыжы пачаліся кваліфікацыйныя матчы другога ў сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першым з беларускіх тэнісістаў на корты "Ралан Гарос" выйшаў Уладзімір Ігнацік (263-і нумар сусветнага рэйтынгу), які на старце быў мацнейшы за італьянца Матэа Данаці (241). У першай партыі беларус перамог 6:4, потым сапернік узяў рэванш - 6:3, а ў трэцім сэце пры ліку 4:1 на карысць Уладзіміра Ігнаціка італьянец не змог прадоўжыць гульню.

У другім раўндзе кваліфікацыі Уладзімір Ігнацік сустрэнецца з украінцам Сяргеем Стахоўскім (111). Каб прайсці ў асноўную сетку, трэба выйграць 3 кваліфікацыйныя матчы.

На жаночым турніры ў Страсбургу беларуска Арына Сабаленка (11) выйшла ў 1/8 фіналу, дзе яе саперніцай будзе нямецкая тэнісістка Лаура Зігемунд (99).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі