Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 чэрвеня 2021, 09:00

Уладальнік Кубка Гагарына Андрэй Стась прывёз хакейны трафей у Мінск

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладальнік Кубка Гагарына ў складзе омскага "Авангарда" Андрэй Стась прывёз трафей для дэманстрацыі аматарам спорту ў Мінск, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гэты дзень кубак пабываў на трох сталічных арэнах. З 10:00 і 12:00 ён быў выстаўлены на "Чыжоўка-Арэне". Затым яго можна было ўбачыць на крытым катку ў парку Горкага, а наступным пунктам знаходжання ў сталіцы стаў Палац спорту.

У мінулым сезоне чэмпіянату КХЛ уладальнікамі Кубка Гагарына сталі трое беларускіх хакеістаў, якія выступалі за омскі "Авангард": Кірыл Гатавец, Андрэй Стась і Мікіта Камароў. Акрамя таго, у якасці аднаго з членаў трэнерскага штаба сібірскай каманды ганаровы трафей выйграў беларускі спецыяліст Юрый Кузьмянкоў.

Наступны сезон Андрэй Стась правядзе ў чалябінскім "Трактары", аднак скарыстаўся сваім правам і прывёз выйграны трафей у Мінск, дзе пачынаў займацца хакеем.

Омскі "Авангард" упершыню ў сваёй гісторыі выйграў Кубак Гагарына, абыграўшы ў вырашальнай стадыі турніру маскоўскі ЦСКА. Раней кубак выйгравалі казанскі "Ак Барс", уфімскі "Салават Юлаеў", маскоўскае "Дынама", новакузнецкі "Металург", пецярбургскі СКА і маскоўскі ЦСКА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі