Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Украінскія рэферы рассудзяць матч БАТЭ і "Астаны" ў плэй-оф Лігі Еўропы

Спорт 22.08.2019 | 11:22
Сяргей Бойка. Фота iSport.ua
Сяргей Бойка. Фота iSport.ua

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ правядуць сёння першы паядынак за выхад у групавы этап Лігі Еўропы супраць казахстанскай "Астаны", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гульню, якая пройдзе ў "Астана-Арэне" ў Нур-Султане, будзе судзіць украінская брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Бойкам. Барысаўчане напярэдадні прыбылі ў казахстанскую сталіцу і ўвечары правялі перадматчавую трэніроўку на полі, дзе сёння згуляюць з чэмпіёнамі Казахстана. Адным з вядучых ігракоў "Астаны" з'яўляецца беларускі паўабаронца Іван Маеўскі.

Тры гады таму футбалісты БАТЭ і "Астаны" гулялі паміж сабой на гэтай жа стадыі ЛЕ, тады поспеху па суме дзвюх сустрэч дасягнуў казахстанскі клуб - 2:0 (дома) і 2:2 (у гасцях).

Абодва сапернікі пачыналі гэты еўракубкавы сезон у кваліфікацыі галоўнага клубнага турніру Старога Свету - Лізе чэмпіёнаў. У першым крузе кваліфікацыі БАТЭ перамог па суме дзвюх сустрэч польскі "Пяст" - 1:1 (дома) і 2:1 (у гасцях), а затым уступіў нарвежскаму "Русенбаргу" - 2:1 (дома) і 0:2 (у гасцях) і перайшоў у Лігу Еўропы, дзе ўзяў верх над баснійскім "Сараева" - 2:1 (у гасцях) і 0:0 (дома).

Футбалісты "Астаны" на старце кваліфікацыі ЛЧ уступілі румынскаму чэмпіёну "Клуж" - 1:0 (дома) і 1:3 (у гасцях), а потым у Лізе Еўропы былі мацнейшыя за андорскую "Санта-Калому" - 0:0 (у гасцях ) і 4:1 (дома) і мальтыйскую "Валету" - 5:1 (дома) і 4:0 (у гасцях).

Сённяшні паядынак за выхад у групавы этап Лігі Еўропы паміж чэмпіёнамі Беларусі і Казахстана пачнецца ў 17.00 (па мінскім часе) і будзе паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Сустрэча ў адказ адбудзецца 29 жніўня на полі "Барысаў-Арэны".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў