Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2020, 17:11

УЕФА прыпыніў матчы еўракубкавых турніраў

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый аб'явіў аб прыпыненні ўсіх матчаў кантынентальных турніраў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце УЕФА, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначаецца ў заяве, у святле развіцця сітуацыі з распаўсюджваннем віруса COVID-19 у Еўропе і спадарожных рашэнняў, прынятых уладамі розных краін, усе матчы турніраў УЕФА, запланаваныя на наступны тыдзень, адкладзены на больш позні тэрмін.

Сюды адносяцца астатнія матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, якія былі запланаваны на 17 і 18 сакавіка, усе матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі Еўропы, намечаныя на 19 сакавіка, а таксама гульні 1/4 фіналу Юнацкай лігі УЕФА, якія павінны былі прайсці 17 і 18 сакавіка. Рашэнне аб датах іх правядзення будзе прынята пазней.

У выніку пераносу матчаў жараб'ёўкі 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА і Лігі Еўропы УЕФА, запланаваныя на 20 сакавіка, таксама адкладаюцца.

Раней УЕФА запрасіў прадстаўнікоў 55 нацыянальных асацыяцый, праўленне Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў, прадстаўнікоў еўрапейскіх ліг і прафсаюза ігракоў FIFPro прыняць удзел у відэаканферэнцыі, каб абмеркаваць бягучую сітуацыю. Сустрэчу плануецца правесці ў аўторак, 17 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі