Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 сакавіка 2019, 16:53

УЕФА прадставіў талісман чэмпіянату Еўропы 2020 года па футболе

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) прэзентаваў афіцыйны талісман чэмпіянату Еўропы - 2020, які ўяўляе сабой чалавечка з імем Скілзі, паведамляе БЕЛТА.

Імя талісмана ад англійскага слова skills - навыкі. Афіцыйнае прадстаўленне адбылося перад матчам адборачнага турніру Нідэрланды - Германія (2:3). У прэзентацыі прынялі ўдзел вядучыя футбольныя фрыстайлеры Ліў Кук і Тобіяс Бекс.

Раней адбыўся выпуск афіцыйнага трэйлера Your Move ("Цяпер твой ход"), якім УЕФА сігналізуе пра намер пераасэнсаваць культуру традыцыйных талісманаў чэмпіянатаў, зрабіўшы ўпор на культуру вулічнага футбола і фрыстайлераў.

Першы афіцыйны талісман чэмпіянату Еўропы быў створаны да турніру 1980 года - ім стаў герой казкі Карла Калодзі Пінокіа. У 2012 годзе фінальная стадыя еўрапейскага першынства праходзіла ў Польшчы і Украіне, дзе талісманамі выступілі Славек і Слаўко, а ў 2016-м - хлопчык у буцах і плашчы Супер Віктар.

Чэмпіянат Еўропы 2020 года пройдзе з 12 чэрвеня па 12 ліпеня ў 12 еўрапейскіх гарадах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі