Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2021, 12:28

УЕФА назваў стварэнне закрытай Суперлігі цынічным праектам

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) выступіў з жорсткай заявай наконт стварэння так званай Суперлігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

УЕФА, а таксама футбольныя федэрацыі Англіі, Іспаніі, Італіі, некаторыя клубы якіх мелі намер увайсці ў новую структуру, аб'явілі, што не спыняць агульных намаганняў, каб не развіваўся гэты цынічны праект. Ён заснаваны на асабістай выгадзе некалькіх клубаў, у той час як грамадству больш чым калі-небудзь патрэбна салідарнасць. Разглядаюцца ўсе даступныя меры на ўсіх юрыдычных і спартыўных узроўнях, каб прадухіліць яго. Футбол грунтуецца на адкрытых спаборніцтвах і спартыўным прынцыпе і ніяк інакш, падкрэсліваецца ў заяве.

Як раней аб'яўлялі Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) і шэсць кантынентальных канфедэрацый, якія ўваходзяць у яе, усе клубы з гэтага праекта будуць дыскваліфікаваны. Яны не змогуць выступаць у любых іншых турнірах на нацыянальным, еўрапейскім або сусветным узроўні, а іх футбалістам можа быць забаронена выступаць за нацыянальныя зборныя.

УЕФА падзякаваў клубам іншых краін, асабліва нямецкім і французскім, якія адмовіліся ад удзелу ў гэтым праекце. Таксама УЕФА заклікаў усіх, хто мае дачыненне да футбола, далучыцца да яго ў барацьбе супраць такога праекта. Настойліваму карысталюбству час пакласці канец, гаворыцца ў заяве.

Аб сваім удзеле ў так званай Суперлізе аб'явілі шэсць англійскіх клубаў - "Ліверпуль", "Манчэстэр Сіці", "Манчэстар Юнайтэд", лонданскія "Чэлсі", "Арсенал" і "Тотэнхэм", а таксама італьянскія "Ювентус" (Турын), "Мілан" і "Інтэр" (Мілан) і іспанскія "Барселона", мадрыдскія "Рэал" і "Атлетыка".

Арганізатары плануюць, што перад пачаткам першага сезона да ліку заснавальнікаў турніру далучацца яшчэ тры клубы. У далейшым прадугледжваецца, што ў турніры будуць удзельнічаць 20 клубаў, якія будуць падзелены на дзве групы па 10 каманд. Пры ўступленні ў Суперлігу кожны з клубаў атрымае да 350 млн еўра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі