Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 студзеня 2021, 13:02

УЕФА назваў склады каманд 2020 года паводле версіі балельшчыкаў

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) падвёў вынікі галасавання балельшчыкаў, якія вызначылі сімвалічныя каманды 2020 года. У апытанні прынялі ўдзел амаль 6 млн аматараў футбола, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У склад мужчынскай каманды мінулага года ўвайшлі пяць прадстаўнікоў пераможца Лігі чэмпіёнаў мюнхенскай "Баварыі" - галкіпер Мануэль Ноер, абаронцы Ёзуа Кіміх і Алфонса Дэвіс (Канада), паўабаронца Цьяга Алькантара (Іспанія), які перайшоў затым у англійскі "Ліверпуль", а таксама лепшы бамбардзір ЛЧ польскі форвард Роберт Левандоўскі. Акрамя ігракоў нямецкага клуба ў сімвалічную зборную трапілі Серхіа Рамас ("Рэал", Мадрыд, Іспанія), Вірджыл ван Дэйк (Нідэрланды; "Ліверпуль", Англія), Крышціяну Раналду (Партугалія; "Ювентус", Турын, Італія), Кевін дэ Брэйнэ (Бельгія; "Манчэстэр Сіці", Англія), Ліянэль Мэсі (Аргенціна; "Барселона", Іспанія) і Неймар (Бразілія; "Пары Сен-Жэрмен", Францыя).

Большая частка жаночай сімвалічнай каманды - футбалісткі французскага "Ліёна", які ў 2020 годзе сёмы раз стаў трыумфатарам чэмпіёнскай Лігі: варатар Сара Буаддзі, абаронцы Вэндзі Рэнар, Люсі Бронз (Англія), паўабаронцы Амандзін Анры, Дэльфін Каскарына, Сара Б'ёрк Гунарсдацір (Ісландыя ) і Кадзейша Б'юкінен (Канада). Акрамя іх у зборную ўключаны абаронца Магдалена Эрыксан (Швецыя; "Чэлсі", Лондан, Англія), Кейра Амраўі (Францыя; "Барселона", Іспанія), форварды Даніэль ван дэ Донк (Нідэрланды, "Арсенал", Лондан, Англія) і Перніле Хардэр (Данія, "Вольфсбург", Германія).

Апытанне балельшчыкаў праводзілася з 30 лістапада 2020 года па 6 студзеня 2021-га, пасля чаго спецыяльныя рабочыя групы УЕФА падвялі вынікі і зацвердзілі атрыманыя даныя. Усе прагаласаваўшыя прымуць удзел у розыгрышы VIP-падарожжа на фіналы жаночай і мужчынскай Лігі чэмпіёнаў УЕФА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі