
Фота УЕФА
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам Саюза Еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) прыняў рашэнне адмяніць фінальныя этапы юнацкіх чэмпіянатаў Еўропы (U-19), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Такое рашэнне прынята ў сувязі з пандэміяй COVID-19 і звязанымі з гэтым абмежаваннямі пры перасячэнні граніц. У час кансультацый нацыянальныя футбольныя федэрацыі падтрымалі рашэнне выканкама УЕФА.
Фінальная стадыя кантынентальнага першынства сярод дзяўчат да 19 гадоў павінна была прайсці ў Беларусі з 21 ліпеня па 2 жніўня. Юнакі павінны былі згуляць у Румыніі.-0-