Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 лютага 2022, 09:01

Удзельнікі зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне сёння разыграюць 5 камплектаў узнагарод

18 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне сёння разыграюць 5 камплектаў узнагарод, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія біятланісты правядуць сёння заключныя алімпійскія гонкі. У жаночым мас-старце на 12,5 км выступяць Дзінара Алімбекава і Ганна Сола. Сярэбраны прызёр алімпійскай індывідуальнай гонкі Антон Смольскі паспрачаецца за ўзнагароды мужчынскага мас-старту на 15 км. Канькабежац Ігнат Галавацюк выйдзе на дыстанцыю 1000 м.

Без беларусаў сёння вызначацца чэмпіёны і прызёры ў спаборніцтвах па фрыстайле (жанчыны, хафпайп; мужчыны, скі-крос).

Усяго на пекінскай Алімпіядзе разыгрываюцца 109 камплектаў узнагарод у сямі відах спорту. За алімпійскія медалі спрачаюцца прадстаўнікі 91 каманды. Беларускія атлеты выступаюць у шасці відах спорту: біятлон, фрыстайл, канькабежны спорт, горныя лыжы, фігурнае катанне, лыжныя гонкі.

Закрыццё Гульняў адбудзецца 20 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі