Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2022, 09:25

Удзельнікі пекінскай Алімпіяды сёння разыграюць 4 камплекты ўзнагарод

14 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне сёння разыграюць 4 камплекты ўзнагарод, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У снежным парку Геньцін адбудуцца кваліфікацыйныя спаборніцтвы жаночага турніру па лыжнай акрабатыцы. Яны павінны былі прайсці ўчора, але былі перанесены з-за дрэннага надвор'я. За зборную Беларусі выступяць алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана-2018 Ганна Гуськова, а таксама Ганна Дзяруга і Настасся Андрыянава. Фінальны этап таксама намечана правесці сёння.

Без беларусаў сёння вызначацца чэмпіёны і прызёры ў спаборніцтвах па фігурным катанні (танцавальныя дуэты), бабслеі (жанчыны) і скачках з трампліна (мужчынскія каманды).

Усяго на пекінскай Алімпіядзе разыгрываюцца 109 камплектаў узнагарод у сямі відах спорту. За алімпійскія медалі спрачаюцца прадстаўнікі 91 каманды. Беларускія атлеты выступаюць у шасці відах спорту: біятлон, фрыстайл, канькабежны спорт, горныя лыжы, фігурнае катанне, лыжныя гонкі. Закрыццё Гульняў адбудзецца 20 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі