Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2019, 09:03

Удзельнікі II Еўрапейскіх гульняў сёння разыграюць 14 камплектаў узнагарод

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На II Еўрапейскіх гульнях у Мінску сёння будзе разыграна 14 камплектаў узнагарод, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы Palova Arena адбудуцца вырашальныя паядынкі турніру па баскетболе 3х3, у якіх выступяць мужчынская і жаночая зборныя Беларусі. Пачатак у 13.00.

У "Чыжоўка-Арэне" прадоўжацца спаборніцтвы дзюдаістаў, якія стартуюць у 10.30.

"Мінск-Арэна" прыме ўдзельнікаў турніру па скачках на батуце, у якім беларусы маюць добрыя медальныя перспектывы. Пачатак у 14.50. Там жа ў 19.30 стартуюць спаборніцтвы па спартыўнай аэробіцы.

Цір імя маршала С.Цімашэнкі прымае спаборніцтвы майстроў кулявой і стэндавай стральбы.

Акрамя таго, прадоўжацца папярэднія спаборніцтвы па боксе (Палац спорту "Уручча"; 14.00), настольным тэнісе (Палац тэніса; 10.00), стральбе з лука (САК "Алімпійскі"), стартуе турнір бадмінтаністаў ("Фалькон-Клуб"; 9.00).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі