ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 жніўня 2021, 19:14

Удзел у I Гульнях краін СНД у Казані пацвердзілі 10 краін

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Выканаўчым камітэце СНД абмяркоўвалі падрыхтоўку да правядзення I Гульняў краін СНД у Казані. У пасяджэнні рабочай групы, якое прайшло ў анлайн-рэжыме, прынялі ўдзел прадстаўнікі спартыўных ведамстваў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Адкрываючы пасяджэнне, намеснік дырэктара дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканаўчага камітэта СНД Манучэхр Хаджызада адзначыў, што правядзенне I Гульняў краін СНД створыць зачын для правядзення спартыўных мерапрыемстваў у звычайным рэжыме. "У гэтыя дні, калі ўвесь свет, змучаны процівіруснымі абмежаваннямі, з заміраннем сэрца сочыць з экранаў тэлевізараў за ходам Алімпійскіх гульняў у Токіа, правядзенне I Гульняў краін СНД унясе значны ўклад у паэтапнае вяртанне да нармальнай працэдуры правядзення такіх мерапрыемстваў", - сказаў ён.

У ходзе пасяджэння ўдзельнікі рабочай групы адзначылі, што менш чым за месяц да пачатку гульняў, якія адбудуцца з 4 па 11 верасня, удзел у іх пацвердзілі 10 краін. Колькасць заяўленых членаў дэлегацый - больш за 2 тыс. чалавек.

Адкрыюць спартыўную праграму гульняў спаборніцтвы баксёраў. У гэтым відзе спорту да ўдзелу заяўлены 159 спартсменаў з 10 краін. Яны разыграюць 26 камплектаў медалёў. Спаборніцкая праграма ў боксе пачнецца яшчэ да афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Гульняў - на рынг спартсмены выйдуць ужо 2 верасня.

У цэлым менавіта адзінаборствы на гульнях стануць самымі папулярнымі ва ўдзельнікаў відамі спорту. Акрамя бокса, спартсмены з 10 краін будуць удзельнічаць у спаборніцтвах па каратэ і самба. Яшчэ адзін папулярны від - кулявая стральба. У ёй таксама заяўлены прадстаўнікі 10 краін.

Па выніках пасяджэння рабочай групы ў парадку фарміравання дэлегацый на гульні з'явілася новаўвядзенне. Кожная краіна павінна будзе назначыць кавід-спецыяліста, які будзе адказваць за ажыццяўленне мерапрыемстваў, звязаных з процідзеяннем распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення гульняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі