24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На вяслярным канале ў Заслаўі сёння пачаліся спаборніцтвы адкрытага Кубка Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У турніры прымаюць удзел вядучыя беларускія і расійскія весляры. Спаборніцтвы пройдуць у адзіночках, двойках і чацвёрках на дыстанцыях 200 м, 500 м і 1000 м.
Учора Беларуская асацыяцыя каноэ (БАК) і Усерасійская федэрацыя веславання на байдарках і каноэ (УФВ) падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае супрацоўніцтва ў сферы спорту высокіх дасягненняў і падрыхтоўкі рэзерву, правядзенне семінараў для трэнераў і вучэбна-трэніровачных збораў, а таксама абмен методыкамі спартыўнай падрыхтоўкі і распрацоўку новых тэхналогій.-0-