
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чэмпіянаце Беларусі 2023 года сярод каманд вышэйшай лігі прымуць удзел 15 каманд. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сувязі з тым, што рэчыцкі "Макслайн" не змог выканаць неабходныя ўмовы па ліцэнзаванні, ён не будзе гуляць у элітным дывізіёне беларускага першынства. Такім чынам, за ўзнагароды 33-га чэмпіянату Беларусі паспаборнічаюць салігорскі "Шахцёр", барысаўскі БАТЭ, сталічныя "Энергетык-БДУ", "Дынама" "Мінск", "Іслач" з Мінскага раёна, "Гомель", жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", гродзенскі "Нёман", мазырская "Славія", "Слуцк", бабруйская "Белшына", брэсцкае "Дынама", "Смаргонь" і наваполацкі "Нафтан".
Матчы першага тура пачнуцца 17 сакавіка, заключныя сустрэчы запланавана правесці 3 снежня.
Афіцыйна новы футбольны сезон у Беларусі адкрыецца 25 лютага гульнёй за Суперкубак, у якім чэмпіён краіны "Шахцёр" згуляе з уладальнікам Кубка "Гомелем".
Вырашальны паядынак розыгрышу Кубка Беларусі-2022/2023 адбудзецца 28 мая на полі мінскага стадыёна "Дынама".-0-