Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2021, 14:46

Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Токіа

23 ліпеня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. На Нацыянальным стадыёне японскай сталіцы пачалася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXXII летніх Алімпійскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сцяганосцамі беларускай дэлегацыі будуць плывец Мікіта Цмыг і лучніца Ганна Марусава. Капітанам алімпійскай зборнай Беларусі ў Токіа з'яўляецца праслаўлены кідальнік молата Іван Ціхан. На Гульнях Беларусь прадставяць 108 атлетаў, якія будуць змагацца за ўзнагароды ў 20 відах спорту. Для беларускіх спартсменаў гэта сёмыя летнія Гульні. Пачынаючы з Атланты-1996, беларусы заваявалі 78 медалёў - 12 залатых, 27 сярэбраных і 39 бронзавых.

Усяго ў Алімпіядзе выступяць каля 12,5 тыс. атлетаў з больш як 200 краін. Будзе разыграна 339 камплектаў узнагарод у 33 відах спорту. Закрыццё Алімпійскіх гульняў намечана на 8 жніўня.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі, Дзяніса Касцючэнкі, НАК Беларусі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі