Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 кастрычніка 2022, 12:09

У "Стайках" вызначыліся пераможцы Кубка Беларусі па боксе

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі" завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па боксе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.

Пераможцамі мужчынскіх спаборніцтваў сталі Дзяніс Салоцкіх (у вагавой катэгорыі да 51 кг), Мікалай Шах (да 54 кг), Максім Панькоў (да 57 кг), Дзмітрый Балькоў (да 60 кг), Дзмітрый Дзяшкевіч (до 63,5 кг), Мацвей Давыдаў (да 67 кг), Аляксандр Радзівонаў (да 71 кг), Кірыл Самадураў (да 75 кг), Аляксей Кокцікаў (да 80 кг), Андрэй Масалаў (да 86 кг), Мікіта Нагорны (да 92 кг) і Арцём Каліта (звыш 92 кг).

Раней на Кубку краіны былі разыграны 7 камплектаў медалёў сярод жанчын, залатыя ўзнагароды турніру заваявалі Яна Бурым, Юлія Апанасовіч, Марына Мулярчык, Ала Івашкевіч, Дар'я Ляцко, Арына Данільчык і Аліна Вебер.

Усяго ўдзел у адкрытым Кубку Беларусі па боксе прынялі 108 спартсменаў - 77 мужчын і 29 дзяўчат. Наступным буйным стартам для беларускіх баксёраў стане міжнародны турнір памяці Віктара Лівенцава ў лістападзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі