Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 снежня 2021, 16:14

У Рыме адбылася цырымонія "Полымя міру"

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рыме прайшла цырымонія "Полымя міру", у ходзе якой запалены алімпійскі агонь - галоўны сімвал Еўрапейскага юнацкага алімпійскага зімовага фестывалю (ЕЮАФ) у Вуакаці (Фінляндыя) у прысутнасці прадстаўнікоў Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) і аргкамітэта фестывалю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

"Гэта быў доўгі шлях у арганізацыі спаборніцтваў, і цырымонія запальвання агню - сапраўднае свята для нас. Мы з нецярпеннем чакаем магчымасці вітаць усіх удзельнікаў у Вуакаці ў сакавіку наступнага года", - сказаў кіраўнік арганізацыйнага камітэта "Вуакаці-2022" Міка Кілпеляйнен.

Аргкамітэту ЕЮАФ уручана таксама скульптура залатой алівы Dea Pax - сімвал міру і дружбы.

Зімовы Еўрапейскі юнацкі фестываль у Вуакаці перанесены з 2021 года на 20-25 сакавіка 2022 года. Толькі хакейны турнір пройдзе з 13 па 17 снежня бягучага года. Статус хакейнага турніру на маючым адбыцца ЕЮАФ будзе вышэйшы, чым мінулыя гады.

У Вуакаці выступяць шэсць зборных. Беларускія хакеісты на папярэдняй стадыі ў групе В згуляюць з равеснікамі з Чэхіі і Швейцарыі, групу А складуць Фінляндыя, Расія і Латвія.

У сакавіку 2022 года каля 2 тыс. спартсменаў з 47 краін прымуць удзел у дзевяці спартыўных дысцыплінах. У праграме ЕЮАФ горныя лыжы, біятлон, хакей, снаўборд, лыжныя гонкі, скачкі з трампліна, шорт-трэк, фігурнае катанне і лыжнае дваябор'е.

У гарадской зоне Вуакаці, у муніцыпалітэце Саткама, пройдуць горныя лыжы, біятлон, лыжныя гонкі, фігурнае катанне, шорт-трэк і снаўборд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі