Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 мая 2021, 13:05

У розыгрышы Кубка Беларусі па футболе сёння вызначацца ўдзельнікі фіналу

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы Кубка Беларусі па футболе сёння пройдуць паўфінальныя паядынкі, пасля якіх стануць вядомы ўдзельнікі вырашальнага матчу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 17.30 на полі маладзечанскага гарадскога стадыёна футбалісты "Іслачы" прымуць дзеючага чэмпіёна краіны салігорскі "Шахцёр". У іх першай паўфінальнай сустрэчы ў Салігорску "Шахцёр" выйграў з мінімальнай перавагай - 1:0.

У другім сённяшнім матчы жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" у 19.30 прыме ў сябе дома цяперашняга ўладальніка кубка барысаўскі БАТЭ. У першым метчы барысаўчане разграмілі тарпедаўцаў на сваім полі з лікам 4:1.

Фінальны паядынак 30-га Кубка Беларусі адбудзецца 23 мая ў Гомелі.

У вырашальным матчы мінулага кубкавага розыгрышу футбалісты БАТЭ з вынікам 1:0 перамаглі ў дадатковы час брэсцкае "Дынама". За ўсю гісторыю Кубка Беларусі барысаўская дружына чатыры разы выйгравала трафей, па тры разы поспеху дабіваліся мінскае "Дынама", "Шахцёр", бабруйская "Белшына" і брэсцкае "Дынама". Па два трафеі ў сталічнага МТЗ-РІПА, "Гомеля", мазырскай "Славіі" і наваполацкага "Нафтана", па адным - у футбалістаў "Мінска", сталічнага "Дынама-93", гродзенскага "Нёмана", "Віцебска" і "Тарпеда-БелАЗа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі