Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У паўфінале Кубка Беларусі па хакеі мінскае "Дынама" згуляе з "Дынама-Маладзечна", "Нёман" сустрэнецца з "Юнацтвам"

Спорт 15.08.2019 | 17:40

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" даведаліся, хто будзе іх сапернікам у Кубку Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Па выніках жараб'ёўкі, якая адбылася сёння ў фан-доме "Дынама", прадстаўнік КХЛ сустрэнецца ў паўфінале 17 жніўня ў Оршы з сапернікамі з "Дынама-Маладзечна" (19.00), а дзеючы ўладальнік ганаровага трафея "Нёман" згуляе з мінскім "Юнацтвам" (15.00).

Фінальны матч будзе праведзены 18 жніўня ў 17.00, а ў 13.00 пачнецца матч за бронзавыя медалі турніру.

Розыгрыш Кубка Беларусі праводзіцца з сезона 2002/2003. З 2013 года трафей носіць імя вядомага беларускага хакеіста Руслана Салея, які ў 2011 годзе загінуў у авіякатастрофе разам з таварышамі па яраслаўскім "Лакаматыве". У мінулым сезоне хакеісты "Нёмана" трэці раз сталі ўладальнікамі Кубка, атрымаўшы перамогу ў фінальным паядынку над маладзечанскім "Дынама" з лікам 4:2. Па пяць трафеяў у актыве "Гомеля" і "Юнацтва", па два - у мінскіх "Дынама" і "Кераміна", адзін - у жлобінскага "Металурга".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў